Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
17.12.2021

Раённая акцыя «Талачыншчына за здаровы лад жыцця! Стоп COVID - я прышчэплены!» прайшла 13-14 снежня

У рамках прафілактычнага праекту «Талачын - здаровы горад» удзельнікамі акцыі праведзена інфармацыйная прапаганда прышчэпачнай кампаніі супраць каранавіруснай інфекцыі і грыпу.

Былі арганізаваны майстар-класы па правілах выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, абмеркаванні ў сацыяльных сетках пытанняў вакцынацыі, флэшмоб з удзелам валанцёраў, інфармацыйныя гадзіны з навучэнцамі школ і іх бацькамі.

Актыўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Талачынскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, члены РК ГА «БРСМ», валанцёры, раённая бібліятэка.

Да спіса