У рамках прафілактычнага праекту «Талачын - здаровы горад» удзельнікамі акцыі праведзена інфармацыйная прапаганда прышчэпачнай кампаніі супраць каранавіруснай інфекцыі і грыпу.
Былі арганізаваны майстар-класы па правілах выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, абмеркаванні ў сацыяльных сетках пытанняў вакцынацыі, флэшмоб з удзелам валанцёраў, інфармацыйныя гадзіны з навучэнцамі школ і іх бацькамі.
Актыўнымі арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Талачынскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, члены РК ГА «БРСМ», валанцёры, раённая бібліятэка.