«Віншуем Вас з прафесійным святам!
Усебаковая і шматгранная сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва сёння запатрабавана жыццём. Пытанні захавання заканадаўства ў сферы працоўных адносін, занятасці насельніцтва, прызначэнне і выплата пенсій і дапамог, прадастаўленне льгот, дзяржаўная сацыяльная падтрымка, надомнае і стацыянарнае абслугоўванне пажылых грамадзян, інвалідаў, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - усё гэта праца работнікаў сацыяльнай абароны.
Ваш прафесіяналізм, адданае служэнне справе — гарантыя развіцця сістэмы сацыяльнай абароны. Вы ўсяляеце ў людзей веру і надзею на лепшае!
Асобыя словы падзякі ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны. Вялікі дзякуй за нялёгкую, але высакародную працу.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, новых дасягненняў, дабрабыту і аптымізму!»
Да спіса