Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сацыяльнай абароны

05.01.2025
Кіраўніцтва раёна віншуе работнікаў і ветэранаў сацыяльнай абароны<br />

«Віншуем Вас з прафесійным святам!

Усебаковая і шматгранная сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва сёння запатрабавана жыццём. Пытанні захавання заканадаўства ў сферы працоўных адносін, занятасці насельніцтва, прызначэнне і выплата пенсій і дапамог, прадастаўленне льгот, дзяржаўная сацыяльная падтрымка, надомнае і стацыянарнае абслугоўванне пажылых грамадзян, інвалідаў, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - усё гэта праца работнікаў сацыяльнай абароны.

Ваш прафесіяналізм, адданае служэнне справе — гарантыя развіцця сістэмы сацыяльнай абароны. Вы ўсяляеце ў людзей веру і надзею на лепшае!

Асобыя словы падзякі ветэранам сістэмы сацыяльнай абароны. Вялікі дзякуй за нялёгкую, але высакародную працу.

Шчыра жадаем моцнага здароўя, новых дасягненняў, дабрабыту і аптымізму!»

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.