Навіны рэгіёна
22.02.2024

У Віцебску суб'ект гаспадарання 8 месяцаў прадаваў кандытарскія вырабы, прымаючы грошы міма касы


У Віцебску адзін з суб'ектаў гаспадарання здзяйсняў рэалізацыю кандытарскіх вырабаў уласнага вырабу. Рабілася гэта з парушэннем падатковага заканадаўства. Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці ўстанавілі, што без прымянення касавага абсталявання за студзень - жнівень 2023 года было прынята каля 250 тысяч рублёў.

Улічваючы, што пасля завяршэння праверачных мерапрыемстваў сумы прыманай наяўнай выручкі выраслі больш як у 5 разоў і запэўненні кіраўніка аб пераадоленні "крытычных кропак", парушальнік быў аштрафаваны ў памеры 50 базавых велічынь (што ў 2 разы менш за максімальна магчымае).    

Таксама суб'екту давядзецца даплаціць належныя сумы падаткаў ад утоенай выручкі.

Да спіса