У Віцебску адзін з суб'ектаў гаспадарання здзяйсняў рэалізацыю кандытарскіх вырабаў уласнага вырабу. Рабілася гэта з парушэннем падатковага заканадаўства. Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці ўстанавілі, што без прымянення касавага абсталявання за студзень - жнівень 2023 года было прынята каля 250 тысяч рублёў.
Улічваючы, што пасля завяршэння праверачных мерапрыемстваў сумы прыманай наяўнай выручкі выраслі больш як у 5 разоў і запэўненні кіраўніка аб пераадоленні "крытычных кропак", парушальнік быў аштрафаваны ў памеры 50 базавых велічынь (што ў 2 разы менш за максімальна магчымае).
Таксама суб'екту давядзецца даплаціць належныя сумы падаткаў ад утоенай выручкі.