Навіны раёна
Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
13.03.2020

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Вялікая і значная роля Асноўнага Закона дзяржавы ў нашым жыцці. Закладзеныя ў ім дэмакратычныя прынцыпы з'яўляюцца найважнейшым фактарам захавання ў грамадстве грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.

З'яўляючыся падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, спрыяе захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа.

Няўхільнае выкананне канстытуцыйных прынцыпаў - залог паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу нашага народа.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай зямлі.

Старшыня Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн

Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка

Да спіса