Бел
Па выніках адкрытага свята-конкурсу народнай цацкі і лялькі «Забава-2021» майстры Талачынскага Дома рамёстваў Любоў Селіверстава і Таццяна Яскевіч атрымалі дыпломы за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва. Праца, выкананая Рыгорам Станкевічам, адзначана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Аўтарская цацка».
На турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам» талачынская пара Таццяны Спаткай і Уладзіміра Драздова стала лаўрэатам другой ступені.