Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Талачынцы годна прадставілі раён на «Славянскім базары ў Віцебску»

19.07.2025
Талачынцы годна прадставілі раён на «Славянскім базары ў Віцебску»<br />

Па выніках адкрытага свята-конкурсу народнай цацкі і лялькі «Забава-2021» майстры Талачынскага Дома рамёстваў Любоў Селіверстава і Таццяна Яскевіч атрымалі дыпломы за адраджэнне і папулярызацыю традыцыйнай культуры і мастацтва. Праца, выкананая Рыгорам Станкевічам, адзначана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Аўтарская цацка».

На турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам» талачынская пара Таццяны Спаткай і Уладзіміра Драздова стала лаўрэатам другой ступені.

У конкурсе барабаншчыц і мажарэтак, калектыў «Другое дыханне» раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў намінацыі «Гранд-сіньёркі» адзначаны дыпломам другой ступені.

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.