У раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», у якой бяруць удзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, дэпутаты, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы.
Па склаўшайся шматгадовай традыцыі яны ўручаюць падарункі дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, сем'яў, якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У гэтым годзе толькі раённы выканаўчы камітэт выдзеліў на набыццё падарункаў 4,8 тысячы рублёў.
Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іна Сцяпанаўна Галубкова і старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Георгій Георгіевіч Мурашка 28 снежня наведалі прыёмную сям'ю Беражных, якая жыве ў аграгарадку Слаўнае, у якой апрача дачкі Ангеліны выхоўваюцца трое прыёмных дзяцей - Вікторыя, Паліна і Косця (на здымку). Дзеці з радасцю прынялі падарункі, паказалі свае малюнкі, якія яны падарылі маме Таццяне Аляксандраўне.
Іна Сцяпанаўна і Георгій Георгіевіч павіншавалі з надыходзячым Новым годам таксама сям'ю Антонаўскіх з в. Яўлахі.
Марыя ХМЕЛЮК
Да спіса