Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» працягваецца ў Талачынскім раёне

30.12.2025
Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» працягваецца ў Талачынскім раёне<br />

У раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», у якой бяруць удзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, дэпутаты, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы.

Па склаўшайся шматгадовай традыцыі яны ўручаюць падарункі дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, сем'яў, якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У гэтым годзе толькі раённы выканаўчы камітэт выдзеліў на набыццё падарункаў 4,8 тысячы рублёў.

Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іна Сцяпанаўна Галубкова і старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Георгій Георгіевіч Мурашка 28 снежня наведалі прыёмную сям'ю Беражных, якая жыве ў аграгарадку Слаўнае, у якой апрача дачкі Ангеліны выхоўваюцца трое прыёмных дзяцей - Вікторыя, Паліна і Косця (на здымку). Дзеці з радасцю прынялі падарункі, паказалі свае малюнкі, якія яны падарылі маме Таццяне Аляксандраўне.

Іна Сцяпанаўна і Георгій Георгіевіч павіншавалі з надыходзячым Новым годам таксама сям'ю Антонаўскіх з в. Яўлахі.

Марыя ХМЕЛЮК

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.