Светлае Хрыстова Уваскрасенне - гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі.
Велікодныя ўрачыстасці напаўняюць сэрцы радасцю і любоўю да бліжніх, натхняюць на добрыя справы, звяртаюць нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый нашага народа, якія і сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства.
Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвяціць вашы дамы і прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць чысцей і памяркоўней адзін да аднаго, падорыць шчасце і дабрабыт.
Шчыра жадаем вам міру, здароўя і выканання ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў!
Старшыня Талачынскага
раённага выканаўчага камітэта А. М. Лындзін
Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г. Мурашка