Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Паважаныя жыхары і госці Талачынскага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня па грыгарыянскім календары!

03.04.2026
Паважаныя жыхары і госці Талачынскага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня па грыгарыянскім календары!

Светлае Хрыстова Уваскрасенне - гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дабрабыту на роднай зямлі.

Велікодныя ўрачыстасці напаўняюць сэрцы радасцю і любоўю да бліжніх, натхняюць на добрыя справы, звяртаюць нас да духоўных каштоўнасцей хрысціянства, шматвяковых традыцый нашага народа, якія і сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства.

Няхай яркае святло гэтага вялікага свята асвяціць вашы дамы і прынясе цеплыню і шчырасць адносін, дапаможа стаць чысцей і памяркоўней адзін да аднаго, падорыць шчасце і дабрабыт.

Шчыра жадаем вам міру, здароўя і выканання ўсіх вашых надзей і добрых пачынанняў!

Старшыня Талачынскага
раённага выканаўчага камітэта А. М. Лындзін

Старшыня Талачынскага раённага
Савета дэпутатаў Г.Г. Мурашка

© ТАЛАЧЫНСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.