Навіны раёна
Пачатак пажаранебяспечнага сезона на тэрыторыі ляснога фонду Талачынскага лясгаса!
19.03.2026

Пачатак пажаранебяспечнага сезона на тэрыторыі ляснога фонду Талачынскага лясгаса!

У сувязі з усталяваўшымiся ўмовамі надвор'я, якія ўплываюць на пажаранебяспечную абстаноўку на тэрыторыі ляснога фонду Талачынскага лясгаса, з 16 сакавіка 2026 года аб'яўлены пачатак пажаранебяспечнага сезона.

Штогод са сходам снежнага покрыва, і ўсталяваннем станоўчых тэмператур паветра ўзнікае праблема выпальванняў сухой травы і смецця, што прыводзіць да павелічэння колькасці лясных пажараў. Нярэдка агонь пераходзіць на лясныя масівы, тарфянікі. Часта ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, адрыны з жывёлай, атрымліваюць апёкі людзі.

З надыходам цёплых дзён пачашчаюцца выезды насельніцтва на прыроду з развядзеннем вогнішчаў.

Падчас пажаранебяспечнага перыяду забараняецца:

  • пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення( падпаленыя запалкі, недакуркі, гарачы попел і іншае); 
  • ужываць пыжы з гаручага або цьмеючага матэрыялу (паперы, пакулля і іншага);
  • пакідаць прамасленыя або прасякнутыя лёгкаўзгаральнымі, гаручымі вадкасцямі, а таксама іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, пакулле, вату і іншае);
  • запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах, а таксама пры працуючых рухавіках;
  • выкарыстоўваць машыны з няспраўнасцямі, якія прыводзяць да выцякання лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў, а таксама паліць або карыстацца адкрытым агнём паблізу машын, запраўляюцца гаручым;
  • выпальваць галлё, лясны подсціл, траву і іншыя лясныя гаручыя матэрыялы на землях ляснога фонду;
  • выконваць работы з адкрытым агнём на тарфяніках;
  • разводзіць вогнішчы ў месцах з падсохлай травой.

У адпаведнасці з артыкулам 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі ляснога фонду, абавязаны выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах, а ў выпадках узнікнення ляснога пажару забяспечваць апавяшчэнне дзяржаўнай лясной аховы і аказваць садзейнічанне ў яго тушэнні.

Неадкладна паведаміце пра пажар у Талачынскі лясгас па тэлефоне 8 (02136) 29284, бліжэйшае лясніцтва або падраздзяленне МНС па нумары 101, 112.

Да спіса