У сувязі з усталяваўшымiся ўмовамі надвор'я, якія ўплываюць на пажаранебяспечную абстаноўку на тэрыторыі ляснога фонду Талачынскага лясгаса, з 16 сакавіка 2026 года аб'яўлены пачатак пажаранебяспечнага сезона.
Штогод са сходам снежнага покрыва, і ўсталяваннем станоўчых тэмператур паветра ўзнікае праблема выпальванняў сухой травы і смецця, што прыводзіць да павелічэння колькасці лясных пажараў. Нярэдка агонь пераходзіць на лясныя масівы, тарфянікі. Часта ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, адрыны з жывёлай, атрымліваюць апёкі людзі.
З надыходам цёплых дзён пачашчаюцца выезды насельніцтва на прыроду з развядзеннем вогнішчаў.
Падчас пажаранебяспечнага перыяду забараняецца:
У адпаведнасці з артыкулам 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі ляснога фонду, абавязаны выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах, а ў выпадках узнікнення ляснога пажару забяспечваць апавяшчэнне дзяржаўнай лясной аховы і аказваць садзейнічанне ў яго тушэнні.
Неадкладна паведаміце пра пажар у Талачынскі лясгас па тэлефоне 8 (02136) 29284, бліжэйшае лясніцтва або падраздзяленне МНС па нумары 101, 112.