Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Толочинский районный исполнительный комитет
Главная / Регион / Историко-культурное наследие

Историко-культурное наследие

Толочинщина – один из древнейших и прекраснейших уголков нашей республики со своими богатыми историко-культурными и духовными традициями.

Толочинская земля, находясь на главных стратегических и торговых перекрестках, за свою историю изведала немало – Северная война, французская оккупация, революционные преобразования, энтузиазм и добросовестный труд в довоенные годы, борьба с фашизмом и сложное восстановление народного хозяйства.

На территории района проходит водораздел между реками Балтийского и Черного морей – Западной Двиной и Днепром. В границах района берут начало реки Друть, Бобр, Усвейка, Оболянка.

В составе района 7 сельских Советов. Населенных пунктов 264.

Толочинщина является родиной многих известных своим творческим талантом итрудовыми достижениями людей. Среди них писатели и поэты Иосиф Василевский, Вера Верба, Михась Зарецкий, Эдуард Корнилович, Ничипор Пашкевич, Алесь Рылько, Анатолий Мясников, драматург Алесь Петрашкевич, театральный деятель Валерий Анисенко, народный художник СССР, Герой Беларуси Михаил Савицкий и многие другие.

Наша земля дала Родине 10 Героев Советского Союза, 12 Героев Социалистического Труда, Героя Беларуси и Героя России.

Достопримечательностями района являются литовский вал, здание жилого корпуса женского монастыря со Свято-Покровской церковью и костел Святого Антония в Толочине, Друцкое городище. В 1001 году в Друцке была построена церковь, в XIV веке написано Друцкое евангелие.

Пленяют своим великолепием и красотой природы, фрагментами строений места прежних имений помещиков Хоментовских, один из которых был другом Ф.М.Достоевского, Горделковских, графа Замойского, старинные парки в деревнях Рацево, Забайкал, древнем поместье Юзефполье.

Прошли десятилетия. Толочинцы продолжают созидательную эстафету своих предков, и мы просто обязаны собственным умом, трудом и энтузиазмом вписать новую страницу в историю родного края, не забывая при этом своих корней и традиций.

На территории Толочинского района находится 33 недвижимых материальных историко-культурных ценности, включенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь. Из них: 22 памятника археологии, 8 памятников архитектуры, 3 памятника истории.
Тридцать памятников относятся к 3-й категории историко-культурных ценностей и имеют особую значимость для района. Расположенный по ул.Ленина комплекс бывшего монастыря базилиан и столб каменный на дороге Толочин-Круглое относятся ко 2-й категории и имеют национальное значение.
Территория средневекового города (детинец и окольный город) расположенная на правом берегу р.Друть, относится к 1 категории значимости и имеет международное значение.

Комплекс былога манастыра базыльян: а) царква б) манастырскі будынак

3 гісторыка-архітэктурнай спадчыны Талачыншчыны найбольш высокамастацкі і каштоўны помнік архітэктуры позняга барока — ансамбль базыльянскага кляштара ў Талачыне па вул. Леніна, які належыць Св.Пакроўскаму жаночаму манастыру. У яго склад уваходзілі касцёл, кляштарны жылы корпус і школа. Касцёл, заснаваны Львом Сапегам у 1604 г., прызначаўся для гараджан і быў агульнадаступным (фарным). У 1769 г. з заснаваннем Сангушкамі базыльян¬скага манастыра на месцы старога касцёла пастаўлены манументальны будынак у стылі ракако (так званага віленскага барока). Няспынная і вельмі вострая барацьба рэлігій абумовіла ператварэнне касцёла ў 1796 г. ва уніяцкую царкву, а ў 1804 г. ў праваслаўную Пакроўскую царкву.

Базыльянскі касцёл вырашаны паводле найбольш пашыранай манументальнай кананічнай схемы культавага збудавання — у выглядзе трохнефавай двухвежавай базілікі з дзвюма сакрысціямі. Падзелу храма на тры нефы адпавядае і трохчасткавае чляненне галоўнага фасада. Яго скульптурная хвалістая плоскасць даведзена да дасканаласці. Крывалінейныя згібы фасада пазбаўляюць канструкцыю адчування архітэктанічнасці. Тонкія, зграбна выцягнутыя ў вышыню пілястры надаюць ім выгляд плаўна выгнутай мембраны. Сцяна фасада завершана пластычна выгнутым тонкапрафіляваным карнізам і філянговым парапетам. Над цэнтральнай часткай фасада ўзвышаецца трох'ярусны пластычнай формы шчыт, фланкіраваны па баках двух'яруснымі вежамі. Прадстаўнікі архітэктуры ракако абмяжоўвалі мастацкую вобразнасць будынкаў пластыка-дэкаратыўным багаццем галоўнага фасада.

Насычаная дынамікай унутраная прастора будынка ад галоўнага нефа пераходзіць у прэсбітэрый, а больш кароткія бакавыя нефы адкрываюцца арачнымі праёмамі. Централь¬ны і бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, прэсбітэрый — цыліндрычным скляпеннем. У паўночна-ўсходняй частцы будынка размешчаны хоры, унутраныя аноры аформлены спаранымі пілястрамі з антаблементамі. Алтар¬ная частка адгароджана мураваным іканастасам 18 ст. У канцы 19 — пачатку 20 ст. ён застаўлены драўляным іканастасам. Антабле¬менты, падпружныя аркі і арачныя праёмы паміж нефамі аздоблены паліхромнай размалёўкай на раслінныя матывы.

Гэты архітэктурны помнік стаіць у адным радзе з такімі шэдэўрамі, як Сафійскі сабор у Полацку, касцёл у Глыбокім, і іншымі творамі мясцовай школы дойлідства віленскага барока.






Касцёл св. Антонія. (г. Талачын, вул. Леніна).

Архітэктура эклектызму ў Талачыне прадстаўлена каменным касцёлам, пабудаваным у канцы 19 — пачатку 20 ст. амаль насупраць (праз р. Шчань) базыльянскага кляштара.

У той перыяд не прытрымліваліся кананічнага правіла арыентацыі храма алтаром на ўсход. Таму купальнай апсідай ён павернуты на захад. Галоўны фасад пабудовы выходзіць на галоўную гарадскую магістраль, і такім чынам будынак арганічна ўключаны ў яе горадабудаўнічы ансамбль. Манументальнасць храма ўзмацняецца яго размяшчэннем на прыродным узвышшы. Побач з касцёлам да 1960-х гадоў узвышалася трох'ярусная званіца.




Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмнапрасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём над двухсхільным дахам. Значны маштаб, буйныя чляненні, аб'ёмная лаканічнасць і моцнае канструкцыйнае вырашэнне, адсутнасць ярка вылучаных акцэнтаў выклікае адчуванне масіўнасці і статычнасці пабудовы. Галоўны ўваход у бу¬дынак вырашаны бабінцам, аналагічным па архітэктуры храму, але меншага аб'ёму. Імкненне акцэнтаваць парадны фасад будынка вымусіла архітэктара ўзмацніць яго дэкаратыўную апрацоўку — да стральчатых ніш, высокіх пілястраў прыбавілася суцэльная рустоўка сцен. Алтарны фасад вылучаны моцнай паукруглай апсідай, завершынай паўсферычным купалам. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна і расчлянёны высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тон¬ка прафіляваным карнізам з дзвюма тонкімі цягамі.

Унутраная прастора касцёла дзвюма парамі моцных слупоў расчлянёна на тры нефы, сярэдні з якіх паглыблены паўкруглай апсідай. Пры ўваходзе вылучаны бакавыя квад-ратныя ў плане хрысцільні, над якімі размешчана галерэя хораў, адкрытых у зале храма.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў памяшканні касцёла былі ткацкі цэх, мэблевы магазін, у 1993 г. будынак перададзены вернікам.

Будынак музея.

Помнік грамадзянскай архітэктуры 19 ст. Кім яно пабудавана і каму належала дакладна не вядома. Па адной версіі-гэта жылы дом ўладальніка завода І.М.Мерліса, па іншай ў ім размяшчаўся Зарэчны-Талачынскі пазямельны банк.




Млын вадзяны размешчаны на р. Крывая ў 12км. на паўднёвы ўсход ад Талачына ля дарогі Талачын-Круглае. Пабудавана з чырвонай цэглы ў другой палове XIX 3-х павярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам да якога прымыкае аднапавярховае працоўнае памяшканне. Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім - жорны, на трэцім - гаспадарчыя памяшканні. Млын належаў памешчыку Гардзялкоўскаму, функцыянаў да 30-х гадоў XIX стагоддзя. Млын часткова разбураны.




Пабудова гаспадарчая на гарадзішчы Друцка.

Аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы пабудаваны ў канцы XIX ст. памешчыкам Хамянтоўскім. Сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі рознага памеру з каванымі кратамі. У будынку знаходзілася стайня, зараз выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "Друцк-Агра". Пабудова можа быць пераабсталяваная ў музей гісторыі Друцка.




Фрагмент прысядзібнага пейзажнага парку 19 ст. Юзэфполле,

г. Талачын, вул. Будаўнікоў.

Цэнтральная частка парку захавала рысы класічнай планіроўкі: чаргаванне драўняных груп і невялікіх палян. Парк размешчаны на ўзвышшы, на лукавіне р. Друць. Растуць мясцовыя пароды дрэў: елка, хвоя, ліпа, вярба, бяроза, таполя. На ўскраіне захавалася гаспадарчая пабудова з чырвонай цэглы.




Каменны крыж у в. Галошава на беразе возера Глыбокае (Глухое), вышыня наземнай часткі 1,5 м., шырыня з лопасцямі 0,88 м., шырыня падставы 0,58 м.




З даўніх часоў увагу вучоных-даследчыкаў манументальных помнікаў матэрыяльнай культуры беларускага народа прыцягвалі велізарныя валуны з высечанымі на іх крыжамі і надпісамі «Господи помози рабу своему Борису». Гэтыя камяні атрымалі назву Барысавых. Вядома 7 такіх помнікаў. 5 у рэчышчы Заходняй Дзвіны (Полацк, Друя, 3 каля Дзісны), 2 на сушы—паміж Оршай і Коханавым, каля вёсак Дзятлава Аршанскага і Галошаўка Талачынскага раёнаў, так званы Рагвалодаў камень, і каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна.

Да ўвядзення хрысціянства ў 10 ст. камяні былі язычніцкімі фетышамі. Неўраджай і голад у пачатку 12 ст. на Падзвінні прывялі да адыходу ад хрысціянства, вяртанню да языч¬ніцкіх вераванняў і шанаванню камянёў, каля якіх калісьці маліліся аб ураджаі.

Каменны крыж каля в. Галошава вядомы пад назвамі Баба ці Кацярынінскі крыж, або Крыж-Баба, ён нагадвае жаночую фігуру. Яшчэ ў нядаўнія часы вернікі неслі да крыжа кавалкі тканіны, манеты, маліліся каля яго. У наш час яго ўпрыгожваюць фартушкамі і кветкамі. Паводле паданняў, крыж – акамянелая жанчына, адзнака мяжы Друцкага і Мсціслаўскага княстваў, месца закапаных скарбаў, што вывезлі французы ў 1812 з Масквы. Побач быў малы каменны крыж, умураваны пазней у фундамент маёнтка.

Слуп цагляны (5 км на паўднёвы ўсход ад Талачына на дарозе Талачын-Круглае каля в. Ганчароўка). Дакладнае паходжанне слупа не вядома, хутчэй за ўсё гэта памежны або мытны слуп. Слуп размешчаны на старой дарозе XVIII ст., якая вядзе на Друцк-Магілёў. У 1708г. Пётр I, знаходзячыся на беларускіх землях, заснаваў паштовыя станцыі ў Друцку, Маляўке, Крупках, Бабры і інш пунктах. Менавіта ў гэты час ўпершыню была зроблена спроба упарадкаваць дарожнае будаўніцтва, арганізаваць ўстаноўку паказальнікаў і пагранічных слупоў. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772г. мяжа паміж Расіяй і Польшчай прайшла па р.Друть. У 1783г. на дарозе была створана мытня, якая праіснавала да 1793г. Слуп часткова разбураны, прамавугольнай формы, у падставе квадрат, вышыня-2, 4 м., шырыня 1,5 м..




Гарадзішча (в.Друцк, каля вескі, на высокім узгорку)

З 22 помнікаў археалогіі зарэгістраваных у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь самым унікальным з'яўляецца гарадзішча Друцк, дзе ў XI-XVI стагоддзях было Друцкае княства з цэнтрам у горадзе Друцку, праходзіла заходняе адгалінаванне знакамітага шляху з "вараг у грэкі". Гэта адзінае месца ў рэспубліцы, дзе прысутнічаюць усе часткі горада ранняга сярэднявечча: дзяцінец, вакольны горад, пасад, земляныя валы, роў і курганны могільнік.




Курганныя могільнікі на тэрыторыі раёна налічваюць ад 2 да 30 курганаў. Курганы ўяўляюць сабой круглыя ў плане насыпы дыяметрам 5-6 м да 10-12 м, вышынёй ад 0,5 да 2,5 м.