Ваенны камісарыят Талачынскага раёна
Ваенны камісарыят Талачынскага раёна Віцебскай вобласці
Адрас: вул. Энгельса, 10, 211092, г. Талачын, Віцебскай вобласці,
Дзяжурны па ваеннаму камісарыяту тэлефон/факс
802136 21434
Ваенны камісар Талачынскага раёна - падпалкоўнік
Канюшка Дзмітрый Віктаравіч
802136 2 13 32
Распарадак работы
ваеннага камісарыята Талачынскага раёна:
службовы час 8.00 - 17.00
перадсвяточныя дні 8.00 - 16.00
абедзенны перапынак 13.00 - 14.00
Выхадныя днi субота, нядзеля
Асабiсты прыём ваеннага камісара
кожны тыдзень па аўторках 8.30 - 16.30
Прыём грамадзян, якія звярнуліся ў ваенны камісарыят для пастаноўкі або зняцця з воiнскага ўлiку асабіста, альбо транспартных сродкаў у неслужбовы час ажыццяўляецца:
- у рабочыя дні з 17.00 да 20.00;
- у выхадныя і святочныя дні з 8.00 да 20.00.
Ваенныя камісарыяты з'яўляюцца мясцовымі органамі ваеннага кіравання, у якіх ажыццяўляецца ваенна-мабілізацыйная і ўлікова-прызыўная праца.
На вайсковыя камісарыяты сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ускладаецца вырашэнне пытанняў у галіне абароны Рэспублікі Беларусь шляхам удзелу ў падрыхтоўцы грамадзян і транспартных сродкаў для прызыву і накіравання (пастаўкі) ва Узброеныя Сілы і іншыя воінскія фарміраванні;
- забеспячэнне сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі своечасовага медыцынскага агляду і пераагляду, медыцынскага абследавання і медыцынскага агляду грамадзян пры пастаноўцы іх на воінскі ўлік, прызыве на ваенную службу, службу ў рэзерве або паступленнi на ваенную службу па кантракце, прызыве на ваенныя або спецыяльныя зборы, залічэнні ў запас па стане здароўя без праходжання ваеннай службы, службы ў рэзерве;
- аказанне садзейнічання ў арганізацыі пахавання вайскоўцаў і пенсіянераў Міністэрства абароны і іншых дзяржаўных органаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, у мясцовасцях, дзе няма ваенных гарнізонаў;
- арганізацыя працы па пенсійным забеспячэнні асоб, звольненых з ваеннай службы, і членаў іх сем'яў, прызначэнне названым асобам прадугледжаных для іх заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пенсій, дапамог i кампенсацый і ажыццяўленне кантролю за правільнасцю і своечасовасцю іх выплаты; (Палажэнне аб ваенных камісарыятах зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.06.2005 года № 624 са зменамі і дапаўненнямі).