Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
03.04.2026

У Беларусі засеяна 16 працэнтаў плошчаў яравых культур

У Беларусі засеяна 16 працэнтаў плошчаў яравых культур, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 3 красавіка, у краіне яравых культур усяго пасеяна на плошчы 364 тыс. га, што складае 16 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 2295 тыс. га", - адзначылі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай - 108 тыс. га (26 працэнтаў ад планавых плошчаў), у Гродзенскай - 80 тыс. га (24 працэнты ад плана), у Мінскай - 63 тыс. га (13 працэнтаў ад плана), у Гомельскай - 50 тыс. га (13 працэнтаў ад плана), у Магілёўскай - 35 тыс. га (11 працэнтаў ад плана), у Віцебскай - 28 тыс. га (9 працэнтаў ад плана).

Сяўба лёну-даўгунцу вядзецца ва ўсіх абласцях, работы выкананы на плошчы 9 тыс. га, што складае 17 працэнтаў ад плана 50 тыс. га.

Цукровыя буракі пасеяны на плошчы больш як 9 тыс. га, што складае 9 працэнтаў ад планавых плошчаў.

Закрыццё вільгаці праведзена на плошчы 886 тыс. га (64 працэнты ад плана 1375 тыс. га).

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 674 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 80 працэнтаў ад плана. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена 25 млн т, што складае 52 працэнты ад вывезенага.

БелТА

Да спіса