Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва змяняюцца ў Беларусі з 26 красавіка. Інфармацыя аб гэтым размешчана на партале канцэрна "Белнафтахім", паведамляе БЕЛТА.
З 26 красавіка рознічныя цэны на аўтазапраўках краіны павялічваюцца на Br0,02. Цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,18, АІ-95-К5-Еўра - Br2,28, АІ-98-К5-Еўра - Br2,50, дызельнага паліва - Br2,28.
Да спіса