Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
26.03.2026

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых у Беларусі выканана на 16 працэнтах плошчаў

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі выканана на 16 працэнтах плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 25 сакавіка, у краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 91 тыс. га, што складае 16 працэнтаў ад агульнай плошчы пад сяўбу 552 тыс. га.

У Брэсцкай вобласці сяўба выканана на 53 тыс. га, што складае 62 працэнты ад планавых плошчаў, Гродзенскай - 21 тыс. га (28 працэнтаў), Мінскай - 6 тыс. га (9 працэнтаў), Гомельскай - 7 тыс. га (7 працэнтаў), Магілёўскай - 2 тыс. га (больш як 2 працэнты), у Віцебскай вобласці - больш як 1 тыс. га (1 працэнт ад плана).

Закрыццё вільгаці зроблена на плошчы 392 тыс. га, што складае 28 працэнтаў ад плана 1 млн 375 тыс. га.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 608 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 73 працэнты ад плана 836 тыс. т дзеючага рэчыва.

Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 46 млн т, унесена на палі 19 млн т, што складае больш як 42 працэнты ад вывезенага.

БелТА

Да спіса