Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
18.08.2026

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-ліпені вырас на 8,1%

У Беларусі ў студзені - ліпені гэтага года рознічны тавараабарот склаў 64,8 млрд рублёў, або 108,1% у супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2025-га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 33,6 рубля супраць 30,7 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 96,3% рознічнага тавараабароту краіны, у студзені-ліпені 2026 года склаў 62,4 млрд рублёў, або 108,6% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот склаў 105,1 млрд рублёў, або 99,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-ліпеня 2025 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - ліпені 2026 года склаў 4,5 млрд рублёў, або 101,7% у супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2025 года.

БелТА

Да спіса