Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
19.07.2023

Падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей Беларусі і Бразіліі

Элману дэ Фрэйтас і Сяргей Лукашэвіч. Фота Пасольства Рэспублікі Беларсь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія

 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч напярэдадні правёў сустрэчу з губернатарам бразільскага штата Сеара Элману дэ Фрэйтасам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

На сустрэчы абмеркаваны перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў у Бразіліі, у тым ліку малой трактарнай тэхнікі, арыентаванай на сямейныя фермерскія гаспадаркі.

"Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці міністра аграрнага развіцця і сямейнай сельскай гаспадаркі Бразіліі Паўлу Тэйшэйра падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей", - праінфармавалі ў МЗС.

Да спіса