Сацапытанне: абсалютная большасць беларусаў давяраюць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Абсалютная большасць беларусаў давяраюць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.
Сацыялагічнае даследаванне "Фактары ўстойлівага развіцця" праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка - 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "У якой ступені вы давяраеце Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь?". У выніку "давяраю" адказалі 80,4 працэнта апытаных, "хутчэй не давяраю / не давяраю" - 13,6 працэнта, "не магу адказаць / няма адказу" - 6 працэнтаў рэспандэнтаў.
"Гэта вельмі высокая ступень даверу. І яна абумоўлена канкрэтнымі справамі, тымі падзеямі, якія адбываюцца ўнутры краіны, рэакцыяй на знешнія выклікі і пагрозы, - адзначыў Сяргей Мусіенка. - Наогул, давер у палітыцы, ды і ў побыце, - гэта вельмі тонкая грань. Але Аляксандр Рыгоравіч заслужыў гэты давер цалкам сваёй работай за 30 гадоў на пасадзе Прэзідэнта".