Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
29.02.2024

Новы знак будзе абазначаць межы зоны бяспекі на прылеглай да БелАЭС тэрыторыі.


Пастановай Савета Міністраў ад 27 лютага 2024 года нумар 127 вызначаны апісанне і выява папераджальнага знака, які абазначае межы зоны бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на тэрыторыі, прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал .Згодна з дакументам знак будзе ўяўляць сабой выкананы на аснове металу шчыт. Памер шчыта – 600х1200 мм.На сінім фоне выкананы белым колерам надпісы. У верхняй частцы - "Зона бяспекі з асаблівым прававым рэжымам", "Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Беларуская атамная электрастанцыя", ніжэй - кантактны тэлефон і адрас афіцыйнага сайта АЭС. Справа - выява QR-кода са спасылкай на палажэнне аб зоне бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі тэрыторыі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2023 года нумар 668. У ніжняй частцы - "Праход/праезд абмежаваны", "Парушэнне асаблівага прававога рэжыму цягне прыняцце мер у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь". Межы зоныбяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да АЭС тэрыторыі вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычніка 2023 года нумар 668. Прававыакт прыняты ў адпаведнасці з законам ад 10 кастрычніка 2022 года нумар 208-З "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі".

Да спіса