Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
25.10.2024

Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург


Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка беларускага ўрада сустрэў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, у час візіту Раман Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Таксама чакаецца, што прэм'ер-міністр Беларусі наведае Пецярбургскі трактарны завод. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада пабывае на кірмашы беларускіх тавараў у Санкт-Пецярбургу, паглядзіць пляцоўку з беларускай тэхнікай.

Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента гераічным абаронцам Ленінграда, наведванне экспазіцыі "Гісторыя абароны і блакады Ленінграда".

24-25 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу праходзяць Дні Мінска. Праграма мерапрыемства ўключае кірмаш беларускіх прадпрыемстваў, выстаўку машынабудаўнічай прадукцыі, а таксама дзелавыя і культурныя падзеі.

Да спіса