У верасні 1945-га рамонтная майстэрня ператварылася ў Слуцкі маторарамонтны завод, дзе займаліся папраўкай і не толькі трактарнай, але і аўтамабільнай тэхнікі айчынных вытворцаў. З 1961-га тут наладзілі выпуск кранаў маставога тыпу.
Яшчэ адзін пераломны год у гісторыі вытворчасці - 2012-ы. Тады ААТ "Слуцкі завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання" ўвайшоў у склад "БЕЛАЗ - ХОЛДЫНГ". У 2016 годзе на прадпрыемстве сур'ёзна абнавілі тэхналогіі вытворчасці і матэрыяльна-тэхнічную базу. Гэта дазволіла значна пашырыць лінейку выпускаемага абсталявання, павялічыць яго максімальную грузападымальнасць, наладзіць вытворчасць казловых кранаў і грузавых строп. У 2018 годзе прадпрыемства перайменавана ў ААТ "Кранавы завод". І сёння яно займае адно з лідзіруючых месцаў у краіне па вытворчасці грузапад'ёмнай тэхнікі. Сярод пераваг кампаніі - наяўнасць уласнага канструктарскага аддзела і добра абсталяваныя вытворчыя магутнасці. Тут дзейнічае сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001. Ёсць уласная акрэдытаваная лабараторыя неразбураючага кантролю і аддзел тэхнічнага кантролю.
Сярод паслуг Кранавага завода - дастаўка прадукцыі, у тым ліку негабарытнай, уласным транспартам, мантаж на пляцоўцы заказчыка незалежна ад яго аддаленасці.
Усё абсталяванне, вырабленае прадпрыемствам, знаходзіцца на сервісным абслугоўванні.
Да спіса