Органы дзяржбяспекі прымаюць усе неабходныя меры па абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На гэты момант органамі дзяржбяспекі прымаюцца ўсе неабходныя меры па абароне нашых нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы зладжанай рабоце сілавога блока па выяўленні і лакалізацыі пагроз на ранняй стадыі паспяхова вырашаюцца задачы ў сферах разведкі, контрразведкі, абароны канстытуцыйнага ладу і процідзеяння тэрарызму, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы ўсё ж такі зладжанай рабоце вашай і МУС нам удаецца стрымліваць гэтыя атакі".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў сваёй рабоце Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен сканцэнтравацца на глабальных, маштабных задачах, пастаўленых кіраўніком дзяржавы: "Заўважце, я асабліва вас не цягну ў сферу сельскай гаспадаркі, прамысловасці (толькі па асобных элементах) і гэтак далей. Вы займайцеся сваёй справай: разведка, контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу, антытэрастыстычныя мерапрыемствы - гэта ваш хлеб, які вы павінны есці. Калі сітуацыя абвострыцца да немагчымага, першыя, каму я аб гэтым скажу і з кім параюся, - гэта з вамі".
"Адной з мер абароны працоўных калектываў, студэнцтва, работнікаў аховы здароўя і іншых сацыяльна значных сфер ад дэструктыўнага ўздзеяння з'яўляецца стварэнне надзейнай сістэмы контрразведвальнай абароны дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ведаеце, што па гэтым пытанні мною прыняты канкрэтныя рашэнні, аддадзены распараджэнні ўраду, КДБ і іншым зацікаўленым. У ходзе сённяшняй нарады хацеў бы пачуць, як яны рэалізаваны на практыцы, якія маюцца праблемныя аспекты, што патрабуюць рэагавання на ўзроўні Прэзідэнта".
Да спіса