Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагназуе хуткае завяршэнне спецаперацыі Расіі ва Украіне і дасягненне міру. Аб гэтым ён заявіў сёння ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS, паведамляе БЕЛТА.
"Я перакананы, што ў бліжэйшы час гэты канфлікт - аперацыя Расіі - закончыцца мірам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што Расія прапануе Украіне абсалютна прымальны варыянт дагавора. "І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэты дагавор, - упэўнены беларускі лідар. - Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму давядзецца на працягу невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі. Расія ў гэтай вайне не прайграе".
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што Захаду не ўдасца ўцягнуць у гэты канфлікт Беларусь. "Я практычна перакананы, што нам не давядзецца ваяваць з Украінай. Захаду не ўдасца ўцягнуць нас у гэты канфлікт. У нас дастаткова розуму для таго, каб не ўцягнуцца ў гэты канфлікт, як нас сёння амерыканцы разам са сваімі партнёрамі штурхаюць да гэтага канфлікту", - сказаў Прэзідэнт.
Да спіса