Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ганну Шацілаву з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваёй шчырасцю і талентам, яркім вобразам у жыцці і на тэлеэкране, майстэрскім валоданнем словам і беззапаветнай адданасцю прафесіі Вы не перастаяце захапляць шматлікіх калег, паклоннікаў і вучняў, у тым ліку ў нашай краіне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што багаты вопыт натхнёнай працы народнай артысткі яшчэ доўгія гады будзе служыць умацаванню творчага патэнцыялу і культурных сувязей братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ганне Шацілавай добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Да спіса