Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца ўдасканалення дзейнасці сістэмы органаў дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з указам нумар 356 уносяцца змяненні ў шэраг ранейшых указаў кіраўніка дзяржавы ў развіццё палажэнняў абноўленага закона "Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" ад 6 кастрычніка 2022 года.
Прадугледжана падпарадкаванне органаў дзяржаўнай бяспекі выключна Прэзідэнту Беларусі, удасканальваецца іх сістэма. На гэта ў тым ліку накіраваны ўказ кіраўніка дзяржавы нумар 355, які прадугледжвае рэарганізацыю дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" у Акадэмію нацыянальнай бяспекі. Дакументам таксама зацвярджаецца статут гэтай установы адукацыі.
Савету Міністраў і Камітэту дзяржбяспекі даручана да 1 студзеня 2023 года прыняць меры па рэалізацыі названых указаў.
Да спіса