Беларусь у 2025 годзе дасягнула рэкордных паказчыкаў у экспарце турпаслуг, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
"Дзякуючы сістэмнай рабоце ўрада, дзяржаўных органаў і арганізацый можна канстатаваць упэўнены рост ключавых паказчыкаў у турызме. У 2025 годзе дасягнуты найбольшы за ўсю гісторыю Беларусі аб'ём экспарту турыстычных паслуг - больш як $392 млн, што на 46 працэнтаў вышэй за ўзровень 2024 года. Колькасць арганізаваных беларускіх турыстаў і экскурсантаў, якія падарожнічаюць унутры краіны, павялічылася амаль у 4 разы (у параўнанні з 2020 годам) і склала 2,212 млн чалавек. У 2024 годзе гэты паказчык складаў 1,726 млн чалавек", - расказалі ў прэс-службе.
Колькасць паездак замежных грамадзян у Рэспубліку Беларусь павялічылася на 13,6 працэнта і склала 7,51 млн паездак.
Развіваецца турыстычная інфраструктура. Колькасць гасцініц узрасла на 6,5 працэнта і дасягнула 1167 адзінак, а нумарны фонд павялічыўся на 3,6 працэнта - да 42 525 нумароў.
"Дасягнутыя вынікі пашыраюць магчымасці для падарожжаў па краіне, павышаюць даступнасць адпачынку для грамадзян і міжнародную прывабнасць Беларусі", - дадалі ў прэс-службе.
Да спіса