Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэспублікі
14.10.2025

Беларусь і Грузія рыхтуюцца да пасяджэння міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Грузіі Мікалай Рагашчук 13 кастрычніка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Прэм'ер-міністру Грузіі перададзена віншавальнае пасланне ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды паспяховага правядзення выбараў у органы мясцовага самакіравання.

Бакі разгледзелі пытанні актывізацыі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы сёмага пасяджэння міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Да спіса