Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыме ў бягучым годзе на вучобу больш за 5 тыс. студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
"На першую прыступку вышэйшай адукацыі дзённай бюджэтнай формы навучання плануюць прыняць 2 163 чалавекі, на завочную бюджэтную - 196. На дзённую платную форму навучання заяўлена 1 598 месцаў, на завочную платную - 696", - праінфармавалі ў ВНУ.
На другую прыступку вышэйшай адукацыі (магістратура) план прыёму складае: вочная (дзённая) бюджэтная форма - 384 чалавекі, завочная бюджэтная форма - 57. На платную вочную (дзённую) форму навучання плануюць прыняць 94 чалавекі, вочную (вячэрнюю) - 50, на завочную платную форму - 70.
Да спіса