Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
18.07.2023

ВНУ Беларусі пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў


 Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 17 ліпеня пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.

Падаць дакументы ў большасць ВНУ на бюджэт і платнае аддзяленне можна з 17 па 25 ліпеня. На два дні даўжэй будуць прымаць дакументы на вочнай (дзённай) форме па напрамках адукацыі "сельская гаспадарка", "ветэрынарыя", "рыбная гаспадарка" і "ахова працы" (за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове) і па ўсіх спецыяльнасцях у Ваеннай акадэміі Беларусі і Інстытуце пагранічнай службы, а таксама на ваенных факультэтах і ваенным інстытуце без права юрыдычнай асобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў. У тых, хто паступае на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю за кошт бюджэтных сродкаў і на платнай аснове, прымуць дакументы з 15 лістапада па 5 снежня.

Тыя, хто будзе паступаць у ВНУ на платную форму, без здачы уступных іспытаў, павінны прадаставіць дакументы з 17 ліпеня па 3 жніўня (Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС), з 17 ліпеня па 10 жніўня (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях), з 15 лістапада па 5 снежня (завочная форма ў ВНУ сельгаспрофілю), а таксама з 17 ліпеня па 9 жніўня (іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі).

Акрамя таго, з 17 па 19 ліпеня падаць дакументы павінны выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, і спартыўна-педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на групу спецыяльнасцей "фізічная культура і спорт" і "падрыхтоўка педагогаў у галіне фізічнай культуры". Таксама гэта датычыцца тых, хто паступае на спецыяльнасці профіляў адукацыі "тэхніка і тэхналогіі" і "прыродазнаўчыя навукі" пасля навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку.

Уступныя іспыты пройдуць з 26 па 28 ліпеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, з 28 па 29 ліпеня - на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, з 26 ліпеня па 2 жніўня - у іншых установах вышэйшай адукацыі. Адбудуцца ўступныя іспыты таксама ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях з 28 ліпеня па 2 жніўня і ў завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю з 6 па 15 снежня.

Па 30 ліпеня пройдзе залічэнне бюджэтнікаў у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах ВНУ, па 4 жніўня - у іншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю). Апошнімі - па 20 снежня - залічаць бюджэтнікаў завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

На платнае аддзяленне абітурыентаў залічаць па 11 жніўня ў ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі па сельгаспрофілі), па 20 снежня - у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю.

Усяго ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў гэтым годзе плануецца прыняць 52,2 тыс. абітурыентаў, з іх на навучанне за кошт сродкаў бюджэту - 28,4 тыс. чалавек.

Да спіса