Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
12.05.2023

Ва ўсіх раёнах Беларусі, за выключэннем Браслаўскага, дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў


Абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае ў 117 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на карце забарон і абмежаванняў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Раёны, у якіх абмежавана наведванне лясных масіваў, абазначаны на карце жоўтым колерам. Паводле даных на 11 мая ва ўсёй рэспубліцы, за выключэннем Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, дзейнічае рэжым абмежавання.

Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Мінлясгаса абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя на працягу дня могуць змяняцца. З дапамогай пляцоўкі можна аператыўна сачыць за сітуацыяй.

Да спіса