У сувязі з 80-годдзем вызвалення паўночнай сталіцы Расійскай Федэрацыі ад фашысцкай блакады жанчыну павіншавалі прадстаўнікі сельвыканкама, супрацоўнікі ГЦСАН і навучэнцы школы. Таксама ёй зачыталі віншавальны адрас ад губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Беглова.
Дарэчы, настрой у доўгажыхаркі, на здзіўленне, пазітыўны. Яна па-ранейшаму займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, бярэ ўдзел у жыцці ветэранскага руху Віцебшчыны і выхаванні юных патрыётаў. Жанчына ганарыцца сваімі дзецьмі, унукамі, праўнукамі, жадае нашчадкам пераможцаў быць дастойнымі памяці продкаў, захоўваць і памнажаць дабрабыт роднай зямлі.
- Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, у маім жыцці, несумненна, было больш радасных успамінаў, - упэўнена Ефрасіння Спірыдонаўна. - Лёс падарыў мне шчасце мацярынства, а пяць маіх дачок годна працягваюць наш род. Няма нічога даражэй за сям'ю і мірнае неба над галавой, няхай кожны чалавек будзе шчаслівы.
Да спіса