Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
25.02.2022

Сем медалёў міжнароднай алімпіяды заваявалі вучні віцебскай гімназіі

XVIII міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы прынесла ў скарбонку віцебскай гімназіі нумар 2 сем медалёў рознай вартасці. Усяго ў прэстыжнай прадметнай алімпіядзе ўдзельнічалі дзевяць вучняў гімназіі. Першае месца па інфарматыцы заваяваў 11-класнік Кірыл Зароўскі. Сярэбраны медаль у алімпіядзе па матэматыцы ў 10-класніка Андрэя Шадрына. Упершыню ў міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў дысцыпліне прынялі ўдзел дзевяцікласнікі гімназіі. Дэбют увянчаўся двума бронзавымі медалямі, іх ва ўпартай барацьбе вырвалі Мацвей Арэшчанка і Іван Коршунаў. У тройку лідараў таксама трапілі дзесяцікласнікі Антон Палазкоў, Дзям'ян Клімаў і Уладзіслаў Максіменкаў.

БелТА

Да спіса