Прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў сёння старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Да яго звярнуліся чатыры заяўніцы. Жыхаркі Віцебска не згодныя з планаваным зносам іх прыватных дамоў на вуліцы Лявонава для ўзвядзення шматпавярховак. Прыйшлі да кіраўніка вобласці як у апошнюю інстанцыю.
Палачанка з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй звярнулася па шэрагу пытанняў, якія тычацца добраўпарадкавання ў сектары прыватнай забудовы. На працягу 11 гадоў яна не можа дамагчыся ліквідацыі самавольнага вываду ліўневай канавы з вуліцы Будзёнага на вуліцу Бялінскага.
Трэці зварот быў з Оршы-з нагоды невыканання даручэння па асфальтаванні ўчастка вуліцы, дадзенае мясцовым уладам мінулай восенню на прыёме ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.
Аляксандр Субоцін даў даручэнні службовым асобам, адзначыўшы:
- Няправільна, што да такога ўзроўню даходзяць пытанні з канавамі, суседскімі спрэчкамі і іншымі лакальнымі праблемамі. Але думаю, там ёсць нейкія нюансы, схаваныя моманты, якія не дазвалялі іх лёгка вырашыць. Палітра пытанняў вялікая, хацелася б усім дапамагчы.