З Віцебска будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі да рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі
Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў да рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), які пройдзе 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята "Купалле". Так, 6 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначана 9 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Магілёў - Копысь - Магілёў і Орша - Копысь - Орша. Таксама цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес - класа №705 Полацк - Магілёў і №706 Магілёў-Полацк у гэты дзень прадугледжаны дадатковы прыпынак на станцыі Копысь.
Такім чынам, з улікам дзеючага графіка руху 6 і 7 ліпеня на станцыі Копысь будуць рабіць прыпынкі 28 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.
Папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адкрываецца за 10 сутак да даты адпраўлення цягніка.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду жадаючыя наведаць Рэспубліканскае свята "Купалле" могуць атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Да спіса