У Віцебску Рыгор Азаронак падзяліўся лайфхакамі, як супрацьстаяць фэйкам
Інфармацыйная бяспека, барацьба з фэйкамі сталі ключавымі тэмамі дыялогавай пляцоўкі з удзелам тэлевядучага, палітаглядальніка, журналіста Рыгора Азаронка, якая адбылася на базе турысцка-гасцінічнага комплексу Лучоса.
Сустрэча з Рыгорам Азаранкам прайшла ў рамках раённага інфармацыйна-асветніцкага праекта для ідэалагічнай вертыкалі ТОП-12.
У год якасці дадзены праект накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню ідэалагічнага актыву, а значыць і ўзроўню работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый. Удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі таксама сталі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, савета працоўнай моладзі Першамайскага раёна Віцебска.
- Стараюся, як мага часцей сустракацца з працоўнымі калектывамі, моладдзю, актывістамі, бо толькі на месцах і, пагутарыўшы асабіста, можна даведацца, што хвалюе людзей, падыскутаваць, расставіць кропкі над «і», – падкрэсліў Рыгор Азаронак. - Размовы, дыялогавыя пляцоўкі заўсёды адкрытыя, сумленныя. Пытанні задаюць абсалютна розныя: ад сацыяльных да палітычных, таму што нам, лідарам меркаванняў, ёсць што сказаць.
На сустрэчы гаварылі пра палітыку, патрыятызм і нават блогерства.Кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска Яўген Семянычаў падзякаваў Рыгора Азаронку за жывы дыялог, адзначыўшы неабходнасць такіх сустрэч, дзе кожны можа задаць хвалюючае пытанне і падзяліцца меркаваннем.
Фота аўтара.
Да спіса