Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
11.10.2024

Краявіды Браслаўшчыны ўпрыгожылі сцены аддзялення банка ў райцэнтры

Краявідамі Браслаўшчыны могуць цяпер любавацца ўсе наведвальнікі ЦБП № 205 ААТ «ААБ Беларусбанк». Выява гары Маяк, з якой адкрываецца выдатны від на найбуйнейшыя азёры Струста і Снуды, размясцілася на сцяне залы абслугоўвання банкаўскай установы.


– З 2022 года Беларусбанк рэалізуе іміджавы праект «Этнападраздзяленне», у рамках якога прадугледжваецца афармленне аддзяленняў фінансавай установы элементамі гістарычнай тэматыкі і нацыянальнага каларыту, - патлумачыла дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг Зоя Смірнова. - У праекце ўжо прынялі ўдзел гарады абласнога значэння, а таксама Мінск, Бабруйск, Ліда, Слуцк, Полацк, Рэчыца і некаторыя іншыя. У 2024-м у рэалізацыі гэтай ідэі задзейнічаны сем падраздзяленняў па Беларусі, у тым ліку ў Браславе. Зараз для наведвальнікаў банка-а гэта не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія госці нашага краю – ЦБП № 205 стане своеасаблівым гідам па Браслаўшчыне.

Фота Аляксандра Азёрскага.

Да спіса