ФОТАФАКТ: у Віцебску новы жылы квартал упрыгожаны маляўнічымі мураламі
Новы жылы квартал на вуліцы Будзёнага, мяркуючы з усяго, стане адным з самых маляўнічых у Віцебску. Прычым шмат у чым дзякуючы шыкоўным муралам, якія ўпрыгожваюць шматпавярховыя дамы.

Нядаўна гіганцкі малюнак ўпрыгожыў яшчэ адзін дом. На мурале намаляваная дзяўчына, якая грае на скрыпцы.

Па суседстве з гэтай шматпавярхоўкай – і іншыя дамы з вялізнымі малюнкамі. Так, адзін з будынкаў упрыгожваюць выявы славутасцяў Віцебска.

Ацаніце, якая прыгажосць! Дадамо, што гэты жылы квартал размешчаны непадалёк ад чыгуначнага вакзала і моста Блахіна праз Заходнюю Дзвіну.



Фота Аляксея ВРОНСКАГА.
Да спіса