Дзеці, якія згубіліся ў лясным масіве Віцебска, знойдзены
Учора на лінію "101" патэлефанаваў 12-гадовы хлопчык і паведаміў, што ён з сябрам згубіўся ў лесе ў раёне Білева-3, паведамляе telegram-канал "МНС Беларусі".
Работнікі МНС неадкладна выехалі ў раён пошуку і ўвесь час знаходзіліся на сувязі з дзецьмі.
Неўзабаве хлапчукоў знайшлі, у медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбы.
Да спіса