Навіны рэгіёна
29.03.2024
Практыкум "Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў маладзёжным асяроддзі" для Школы студэнцкага актыву Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прайшоў на базе Медыяцэнтра Віцебскай вобласці.
Перад пачаткам мерапрыемства студэнты азнаёміліся з працай медыялабараторыі для юных журналістаў і блогераў. Кіраўнік Медыялабараторыі Аляксандр Бышнёў падрабязна расказаў аб 5 лакацыях і створаных на іх базе ўмовах для здымкі маладзёжнага кантэнту. Спікерамі адукацыйнага мерапрыемства выступілі галоўны рэдактар абласной газеты "Віцебскія весці" Наталля Камлёва і намеснік галоўнага рэдактара Юлія Новікава.
У ходзе абмеркавання тэмы Наталля і Юлія падзяліліся са студэнтамі ВДТУ вопытам работы ў інтэрнеце, лайфхакамі стварэння і прасоўвання трэндавага кантэнту, закранулі пытанні інфармацыйнай бяспекі ў сацсетках.
Спецыяліст кафедры дызайну і моды Мікіта Захарчук і спецыяліст па маркетынгу ЦМіМС Марыя Хачатуран расказалі студэнцкай моладзі аб асноўных інструментах працы ў сацсетках універсітэта, зрабіўшы акцэнт на тым, як ператварыць імідж ВНУ ў сапраўдны брэнд.
Да спіса