Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
20.03.2023

Дзяржстандарт аб'явіў конкурс на лепшыя тавары 2023 года


Дзяржстандарт аб'явіў конкурс на лепшыя тавары 2023 года. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі "Дасягненні беларускай эканомікі. Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Алена Маргунова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дадзены старт чарговаму, 22-му, конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь". Ён будзе праходзіць па новых патрабаваннях. Заяўкі на ўдзел арганізацыі могуць накіроўваць у сакратарыяты абласных конкурсных камісій да 1 верасня. Ідучы ў нагу з працэсамі лічбавізацыі, з гэтага года мы пераходзім на электронны фармат падачы дакументаў. Запрашаем усе айчынныя прадпрыемствы да ўдзелу ў конкурсе", - сказала Алена Маргунова.

Штогод, пачынаючы з 2002 года, Дзяржстандартам сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі праводзіцца конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь". Конкурс садзейнічае вытворчасці высакаякасных і канкурэнтаздольных айчынных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, садзейнічае іх пашырэнню на ўнутраны і знешні рынкі, а таксама павышэнню даверу спажыўцоў.

Да спіса