Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
29.10.2020

Браты з Оршы стварылі эксклюзіўны трайк

Мотаспартсмены - блізняты з Оршы Андрэй і Валерый Жывуцкія пабудавалі незвычайны апарат на трох колах, злучыўшы ў адным корпусе матацыкл і кабрыялет. На ажыццяўленне ідэі пайшло каля года. Рабілі кузаў самі, фарбавалі, падбіралі ўсё неабходнае, камплектуючыя куплялі ў Беларусі. У выніку пад капотам эфектнага трайка - надзейны нямецкі шасціцыліндравы рухавік, каробка-аўтамат ад пазадарожніка, пярэднія тармазы ад японскага матацыкла. Асобны гонар - гук. Апаратура ўстаноўлена з катара - яна воданепранікальная, што важна для тэхнікі без даху. Перад пачаткам работ Андрэй і Валерый зрабілі чарцёж, звязаліся са спецыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, даведаліся пра ўсе патрабаванні, каб трайк быў дапушчаны да руху на дарогах краіны. Да спіса