Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны рэгіёна
25.05.2023

Больш за 200 дабрачынных мерапрыемстваў правядуць валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» да Міжнароднага дня абароны дзяцей


Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» — штогадовае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Яе сімвал — сэрца і раскрытыя далоні, якія адлюстроўваюць імкненне моладзі Беларусі акружыць клопатам дзяцей.

Валанцёры БРСМ правядуць у рамках праекта больш за 200 дабрачынных мерапрыемстваў. Так, з 30 мая па 3 ліпеня для выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў), апякунскіх і прыёмных сем’яў, інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, хто знаходзіцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, бальніцах сіламі добраахвотнікаў падрыхтаваны гульнявыя і анімацыйныя праграмы, майстар-класы, віктарыны, віншаванні і выступленні творчых калектываў.

Як паведамілі ў ЦК БРСМ, валанцёры Баранавіцкага раёна павіншуюць са святам выхаванцаў Гарадзішчанскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, правядуць інтэрактыўныя гульні, уручаць сувеніры і парадуюць выхаванцаў аквагрымам. Добраахвотнікі з Аршанскага раёна пафарбуюць і добраўпарадкуюць дзіцячыя пляцоўкі у парку імя Івана Якубоўскага, а ў Добрушскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі валанцёры запросяць выхаванцаў на салодкі стол, уручаць падарункі. Воранаўскія валанцёры павіншуюць дзяцей са шматдзетных сем’яў, а ў Магілёве наведаюць «SOS — дзіцячая вёска Магілёў». Мінская гарадская арганізацыя БРСМ зладзіць свята для розных катэгорый дзяцей у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Да спіса