19-20 ліпеня ў Гарадку адбылося першынство Віцебскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросу. Удзел у ім прыняла і выхаванка ДЮСШ г. Талачына Марына Хадневіч, 2003 года нараджэння. На дыстанцыі 5 кіламетраў на лыжаролерах ў сваёй узроставай групе Марына заняла другое месца.
Другі дзень спаборніцтваў прынёс спартсменцы яшчэ больш важкі поспех. У кросе на 3 кіламетры яна прыйшла да фінішу першай. Pаслугоўвае Марына віншаванняў і ў сувязі з такой важнай падзеяй у сваім жыцці, як паступленне на працяг адукацыі ў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Выхаванка спачатку Талачынскай ДЮСШ, а затым ВГУОР Марына ў яго сценах будзе набываць спецыяльнасць трэнера па лыжных гонках. Першым трэнерам, які заўважыў адоранe. спартсменку і падтрымаў яе пачынанні, з'яўляецца майстар спорту Рэспублікі Беларусь Павел Мікалаевіч Купрыянец.
22 ліпеня ў Гарадку прайшло першынство па летнім біятлоне з удзелам юнакоў і дзяўчат. Гэта даволі маштабныя спаборніцтвы, якія праводзяцца ў 6 этапаў і па выніках якіх вызначаецца адбор спартсменаў у зборную каманду Віцебскай вобласці для ўдзелу ў спаборніцтвах на Кубак Беларускай федэрацыі біятлона.
У масстарце з трыма агнявымі рубяжамі Вікторыя Санюкевiч заняла першае месца. Данііл Макiанок быў другім. Трэцяе месца ва Уладзіміра Бядрыцкага.
Талачынец Ягор Караткевіч 2008 года нараджэння, у сваёй узроставай, малодшай, групе быў трэцім. Аляксандр Лапікаў, 2010 года нараджэння, бег з хлопцамі старэй - 2008-2009 года нараджэння, але зусім няшмат саступіў ім у выніку і стаў чацвёртым.
У бліжэйшыя выхадныя ў г. Чавусы пройдуць спаборніцтвы на Кубак Беларускай федэрацыі біятлона, у якіх прымуць удзел і нашы хлопцы. На дадзены момант яны займаюцца ў трэнера Паўла Купрыянца. Рэпартаж са спаборніцтваў можна паглядзець на YouTube-канале Беларускай федэрацыі біятлона.
"Наша Талачыншчына "
Да спіса