Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
08.07.2021

З 9 ліпеня пачынае працу рэспубліканскі сельскагаспадарчы працоўны праект «Талачын»

Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сумесна з РУП «Талачынскі кансервавы завод» арганізавалі рэспубліканскі сельскагаспадарчы працоўнай праект «Талачын».

Праект аб'яднаў 62 ўдзельніка студатрадаўскага руху з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. На зборы ягад у садзе Талачынскага кансервавага завода будуць працаваць байцы студэнцкіх сельгасатрадаў «Альтаір» з Камянца, «Агонь» імя Героя Савецкага Саюза I.Х.Баграмяна і «Факел» імя Героя Савецкага Саюза П.I.Батава, ВДУ імя П.М.Машэрава з Віцебска, «Каскад» імя Героя Савецкага Саюза М.В.Барташова са Жлобіна і атрад Бабруйскага механіка-тэхналагічнага каледжа «Імпульс» імя Героя Савецкага Саюза М.Д.Капусцiна».

Да спіса