Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Навіны раёна
24.08.2021

З 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці»

Для прыцягнення ўсеагульнай ўвагі да дзіцячай дарожнай бяспекі і павышэння пільнасці вадзіцеляў і бацькоў напярэдадні пачатку навучальнага года праводзіцца СКМ «Увага-дзеці!».

Яго мэта - прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

У гэтыя дні прадугледжваецца абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пункт 166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь), каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 27 аварыях, загінулі 4 дзіцяці, 26 дзяцей атрымалі раненні.

 

Бацькам неабходна штодня нагадваць маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на вуліцы, сачыць за тым, каб дзеці іх выконвалі, бо штодзённы напамін пра бяспеку ахавае непаўналетніх ад небяспек на дарозе.

Кіроўцам, кіруючы транспартным сродкам, варта праяўляць асаблівую ўвагу ў дваровых тэрыторыях, паблізу населеных пунктаў, школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.

Да спіса